










|
Казка пра сноп
- Восенню чырванню ліст памячае.
- Ўдзень ў гародзе пахне акроп...
- Па шляхах пачарнелых дыбае,
- З воза ўцёкшы, вясёлы сноп.
- Сам такі таўшчэзны, пузаты,
- Паяском перавіты ўвесь
- Ў залацістым прыгожым халаце,
- З буйным чубам на галаве.
- Ён уцёк ад сваёй нявесты,
- Што сасватаў Гуменнік яму.
- Свет чырвоны вакол, пярэсты -
- Проста на ногі стаў - і прамуй.
- А нявеста яго шукае...
- Вось ужо і зіма надышла,
- Бач - сугорбак, рукой разрывае
- І пад ім жаніха знайшла.
- Пацямнеў ён, стаў шэрым як трэба,
- Нежывым лёг пад белы плат,
- Чуб асыпаўся ў мёрзлую глебу,
- Пацямнеў залаты халат.
- Плача-плача над ім дзяўчына...
- Але вось пачарнелі гарбы,
- Снег зароў у глыбокіх лагчынах,
- Небасхіл пасміхнуўсь праз дубы.
- І жаніх пацягнуўся сонны
- І ажыў пад ветрам тугім,
- Падаслаў пад сябе зялёны,
- Малады, пушысты кілім.
- Калі ж восень другая настала
- З сумным шорахам пушч і гаёў -
- У гумно нявеста ўязджала
- З цэлым возам вясёлых снапоў.
|