GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Спека. Поўдзень
(З "Вераб'інай сюіты")


Верабей на плоце,
Сонцам яго паліць,
Тут жа яго дзеткі
Рты парасчынялі.
Поруч вераб'іха,
Злосная кабета,
І лае, і перыць
Вераб'я за гэта:
"Выбраў ты кватэру,
Цэлы дзень тут сонца,
Да ракі далёка,
Да лесу бясконца...
Знёс бы сотню вусняў
Шпаку-ягамосці,
Зазваў бы зязюлю
Выпіць чарку ў госці -
Мелі б мы і дачу
Не горш, як у цёці,
Калі б ты, калода,
Не сядзеў на плоце,
Што табе і жонка,
Што хоча на дачу,
Што табе і дзеткі,
П'янюга, няўдача".
Верабей сумуе:
"Спека. Лаюць злосна.
Дзе ад жонкі дзецца?"
. . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цяжка яму, млосна.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - прыкладзены да ліста Ю. К. Гальперыну без даты, прыблізна, паводле сведчання адрасата, ад лютага 1955 г.
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 330, 331.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі