










|
Паразумеліся
- - Яблыкі! Яблыкі! З садоў каралеўскіх. -
- - Па чым?
- - Усяго тры злотых за меру.
- Такая ж славутасць нашага месца,
- Як папскі нунцый, як касцёлы і веры. -
- - Тры злотых? За гэтую поскудзь? Жарты.
- За гэты кізяк, падабраны ў полі? -
- - А я вам кажу, што яны таго варты,
- Як жанчына сумленная! Як пан добры католік! -
- - Памыліліся, пані, я ў бога не веру.
- Што мне папа і што мне вера Хрыстова. -
- - Ну, калі ўжо справа пайшла на адвертасць,
- Дык і я не цнатліўка, а курва з Гжыбова1.
- _______________
- 1 Гжыбоў - гэта прадмесце Варшавы (заўв. аўтара).
|