GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Сірын - птушка радасці

Сірын на досвітку ў лесе спявае,
Дрэвы ў празрыстым вэлюме зялёным,
Сінія хмаркі, як дым, праплываюць
На візантыйскім небе чырвоным.
Ў лесе азёры вясеннія, сінія,
Дзеткі-бярозкі выйшлі на бераг...
Крылы жар-птушкі, воблік дзяўчыны,
Вочы смяюцца, вялікія, шэрыя.
Радасць вясенняя, дальняя песня,
Ціха фіялка з зямлі выглядае:
Ў мокрых лясах, на блакітным прадвесні
Сірын, закрыўшы вочы, спявае.
Песня ўзлятае ў імклівым палёце,
Песня лікуе майскім світаннем
Ў гэтай пранізліва-страшнай пяшчоце,
Ў гэтай любові, ў першым каханні.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у лісце да Ю. К. Гальперына ад 09.04.1957.
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 343, 344.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі