










|
Састарэлы месяц
- Затрымаць імкнуся назаўсёды
- Вось такім, як зараз, вобраз твой
- З дальняй песняю, з начнымі водамі,
- З месяцам, што гасне над вадой.
- Месяц састарэлы памірае,
- Затрымаць яго, каб ён заўжды
- Асвятляў твой тварык, дарагая,
- І ў траве расістыя сляды,
- Ведаеш, ён сумны, тонкі, белы,
- Сёння я хачу, каб кожны жыў,
- І шкадую месяц састарэлы,
- Што ў хвіліну шчасця нам свяціў.
- Зоркі тыя ж, а ўвесь час спадаюць.
- Нехта ў небе, пэўна, ўсё ж сядзіць
- І дажыўшы месяц разбівае,
- Каб з асколкаў зорак нарабіць.
- Папрашу яго, каб ён пакінуў
- Ў кожны міг, калі са мною ты,
- Месяц драхлы, месяц светла-сіні,
- Што няўхільна коціцца ў кусты.
|