GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Нараджэнне Венеры

За вокнамі дзень дагарае,
Знікае агнёў ракой.
І ты з карціны сплываеш
У змрочны, ціхі пакой.
Чужая, зусім чужая,
Ніколі не будзеш маёй.
Вочы твае і цела
Стварыў калісь Бацічэлі
Шмат стагоддзяў таму
На муку маю,
На муку.
На вечную ў сэрцы зіму.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1957 г.?].
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 358.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі