GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


* * *

Мір гэтаму дому,
Дзе шчасце мы бачылі ўсе...
Вецер шматкі саломы
Па мокраму снегу нясе,
Дожджык імжыцца ціхі
(Вясковы вячэрні час),
Карова з добрымі ўздыхамі
Глядзіць з-за сена на нас;
Курка з цёплага поклада
Кудахча, бы знесла сусвет...
Прытульны, добры і цёплы
Наш беларускі свет.
Садок да рачулкі збягае,
Хатка глядзіцца ў плёс.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Арлы на свет вылятаюць
З такіх менавіта гнёзд.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Машынапіс - у ЦДАМЛМ РБ, Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 864, с. 8 - 9 [1957 г.?].
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 359, 360.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі