GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


* * *

Вагеньчык у яблынным садзе
Як вецер дыхне па начах,
Яблыкі частым градам
Са стукам ляцяць на дах.
Тут так прытульна і ціха,
Тут добры такі народ,
Як быццам засталася ліха
За шуламі гэтых варот.
Тут цягне жыць і кахаці,
Тут добра так, як нідзе,
У старасвецкай хаце,
У дзедаўскім родным гняздзе.
Бо з гэтай няяркай зямліцы,
З абрываў рудых, з лугоў,
З садоў у начной расяніцы
Наш корань у свет пайшоў.
Блукаем па свету самі,
Часам звяртаючысь ў сад,
Каб слухаць як начамі
Яблыкі ў дах стучаць.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 15/VІ - 54 Рагачоў Ноч.
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 310 - 311.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі