










|
Лятаючы дурань
- Ў парку, пад ліхтарамі
- Клічуць агні да вітрын:
- "Палёт дагары нагамі!
- Тры рублі за дзесяць хвілін".
- Прывязаныя як трэба,
- Пад крыкі дзяўчат і друзей
- Людзі ў чорнае неба
- Лятуць па стромай дузе.
- Штодзённа ў змроку пахмурным,
- Звысок аглядаючы свет,
- Ў касу прыходзіць дурань,
- Важна купляе білет.
- І выкладае паважна
- Схоўшчыку ў мяккі кулак
- Грошы ў тугім бумажніку,
- Пропуск і партабак.
- І выкладае ў прыдачу
- Дзесяць ключоў да ўсяго:
- Ключ ад машыны, ад дачы,
- Ключ ад сэрца свайго.
- З годна падціснутым ротам
- Ў неба ўзлятае цень.
- Дзесяць мінут палёту:
- Хопіць на цэлы дзень.
- Ў зорным касмічным пыле
- Боўтае пяткамі ён,
- І за спіной, як крылы,
- Драпавы палітон.
- Па-над зіхоткім і хмурым
- Горадам дзіўнай красы
- Горды лятаючы дурань
- Проста ў хмарах вісіць.
|