










|
За перавал, сябрам
- Ўсе беды - за перавалам:
- Маразы, буранаў дымы,
- Жанчыны, што нас кахалі,
- І якіх не кахалі мы.
- Нагадвае пра былое
- Толькі шэрань на схілах Яйлы...
- Жвір шыпіць пад начным прыбоем,
- Б'юць аб бераг валы.
- І сон з табою, з каханай,
- Быццам сон матыля ў мігдалі...
- Хлопцы, я знаю, вы зранены!
- Хлопцы, мы вас не падвялі!
- Не ўцяклі ў лазу, ў дэзерціры,
- Не сплылі ў ружовыя сны -
- Мы тут замкі узводзім для міра,
- Літасці і вясны.
- Дзеля вас, у снягах забытых,
- Дзеля вас, каб скончыўся здзек,
- Каб добрым, чыстым, нязбітым
- Стаў на зямлі чалавек.
- І ўсё ж я, як быццам, зганены,
- Бо - на смутак мой, боль і жаль -
- Над любоўю да вас і над нашым каханнем
- Не над вамі, а толькі над нашым каханнем
- Так палае ружовы, барвяны мігдаль.
|