GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


* * *

За чорнаю ружай ідзі ўсцяж дарог,
Ідзі праз хлусню, цямноцце і дым, -
Каб неяк убачыць блакітны стог
І месяц зялёны ў тумане над ім...

Пад месяцам гэтым, між сініх стагоў
З бедным сэрцам маім у руцэ -
Цвіце імя чужой, дарагой,
Чорная ружа цвіце.

Я не верыў, не верыў у змрочнай журбе,
Што можна, пазбыўшыся мук,
Ўзяць цябе і да вуснаў прыціснуць цябе,
Не скрывавіўшы ігламі рук.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 8 кастрычніка 66 г. Рагачоў.
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 376.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі