GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Вершы не дапамаглі

Вецер кнігу на акне чытае;
Скучыў і старонкі стаў лічыць.
Верш засыпаў бэзам адквітаючым,
Што стаіць у сінім гарлачы.
Бы сказаў: "Куды ты, братка, лезеш
Са сваім каханнем і тугой?
Іх не параўнаць з цвіценнем бэзу,
З кветкамі вільготнымі яго".
І каханая на падваконні,
Сціснуўшы сукенку паміж пят,
З-пад прасвечанай глядзіць далоні
На нясмелы лёт галубянят.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Машынапіс - у 3-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1968 г.?].
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 378.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі