GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Армянскі матыў

- Матухна,
глянь,
на галіны змярцвелыя
Селі ружовыя матылі!
- Не, мая дзетка, то яблыні белыя
І абрыкосы ўначы расцвілі.
- Матухна,
глянь.
Гэткі цукар чысты
Там, на блакіце і срэбры гарыць!
- Не, гэта летняе сонца агністае
Вочы сляпіць на Святой Гары.
- Матухна,
глянь,
як сплываюць крывёю
Волаты ў скалах, і ў барвах трава!
- Не, гэта проста халоднай рукою
Вецер лістоту з чынараў сарваў.
- Матухна,
глянь,
гэта ластаўкі белыя
Зверху імкнуцца й спадаюць у сне.
- Не, мая дзетка, то з неба знямелага
Падае,
падае,
падае снег.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 4 мая 66 г. Поўнач. Рагачоў.
2. Упершыню - "Полымя", 1971, № 3.
3. Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] - Мн.: Маст. літ., 1987. - С. 379.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі