GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Вакол хейнала

Яну Колтуну ІІ, самаму маладому тру-
бачу - "хейналісту" Вежы Марыяцкай


Думае - герольды
Ў барве й каронах?
Рык фанфаронаў - ад суднага дня глухіх?..
А тут проста трубы
Чэшскай фірмы "Лігатона".
А на калках вісяць кажухі.
Бэлькам - шэсцьсот
(Тут што праўда, то праўда)...
Сведкі польскай, і нашай, і... іншай зары,
Але тут... Тут спявае ціхутка радыё,
І ў каморцы "тэлік" маленькі гарыць.
Тут дзяжураць. Тут звон адбівае рупліва
Ўсё, што з'елі, скахалі і прапілі...
Ну вас... З вашым... туды...
Рамантызмам саплівым.
Вы, паэты ўлюбёнай маёй зямлі.
Не прыполамі дам,
Не дамаскай парфумай
Пахнуць рукі "герольдаў" на гэтай "гары".
Пахнуць яны жалезам, пылам і гумай,
А ў сіх тых - часныком.
(Ходзіць Кракавам грып.)
Пахнуць добра баршчом, цёплым хлебам, цыбуляй,
Як дзяды ў старожцы ці ў начлег на Дняпры...
І мне добра.
І шчыт Марыяцкі, як вулей,
Над згасаючым Кракавам мёдам гарыць.
Ў Яна Колтуна ані гербоў ні дукатаў
(Як, між іншым, ва ўсіх "герольдаў" пяцёх),
А звычайная,
Такая сабе -
Зарплата -
Ад дзвюх тысяч злотых да чатырох.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1971 г.?].
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 381, 382.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі