










|
Наследаванне Сыракомлю
- "Вясна будзе", - людзі баюць.
- Ды нашто нам росквіт той?
- Мы адвыкнулі ад мая,
- Нас не выручыць ніхто.
- Ў скутай інеем краіне,
- Ў мерзлай пушчы векавой
- Толькі елкі цяжка стынуць
- Мёртвай зеленню сваёй.
- Ды палі ў снягах калеюць,
- Ды на гора і на смех
- Мох магільны зелянее
- На капцах мужыцкіх стрэх.
- Чэзнеш нівай непалітай,
- Усялякі церпіш зброд.
- Ці ўваскрэснеш? Ці жывы ты?
- Ці забіты, мой народ?
- Каб вясне прабіць дарогу,
- Каб калісь вярнуўся рай, -
- Слова праўды, слова бога
- Мусіш слухаць, родны Край.
- І тады адтануць гоні,
- Цеплынёй дыхне ралля,
- Раем зоймецца зялёным
- Маці - родная зямля.
- Пройдзе нівамі, лясамі
- Бог свабоды залатой.
- Калі мы не ўстанем самі -
- Не падыме нас ніхто.
|