GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


* * *

Ты не сніся мне, мама,
І не ваб у краіну, дзе ружы сінія.
(Пачакай! Ну, крыху!)
Асабліва на гэны раз.
Ты ж так рэдка бачыла кветкі мімозы
І (яшчэ радзей)
добры квет туберозы,
І -
зусім ніколі -
кветкі гліцыніі,
І астатнія дзівы,
якім прысвячу я свой сказ.
Пачакай мяне, мама!
Ёсць бярозы ў вільготнай лагчыне,
Ёсць Дняпра старыкі
і дубоў векавых запавет,
І народ мой,
якому я вінен
Ўсім,
Ўсім
шчасцем,
турмой
і чужынай,
Той народ, у якім, можа, ўвеку ніхто не загіне,
Калі я,
Нават я,
што даўно за табою пакінуў Твой Свет.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 15(?)ХІІ.80.
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 383, 384.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі