GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Бог важдаецца з беларускімі прозвішчамі

Бог глядзеў на Беларусь з нябёсаў,
На жывых і мёртвых ягамосцяў,
На ўсе кальварыі і росы
І павольна закіпаў ад злосці.
"Што там робіцца, ядры іх мову? -
Закрычаў ён у страшэнным гневе. -
Быў там нейкі Ванька - стаў Ваньковіч,
Быў там нейкі Міцька - стаў Міцкевіч.
З гонарам, нібы у Радзівіла,
Швэндаецца ў свеце пан Bowdzillo,
І ў шляхту точацца без мыла
Baran, Kozell, Piottuch і Pedrillo.
(Сто гадоў хавае ў торбе шыла
Пан Дэконт. А ўсё чуваць, васпане:
"Ты Дэконт? Пся крэў, а дзе кабыла?!
І дзе конь, пся маць тваю, галгане?!")
Ў Сталіны там пнецца кожны Юзік, -
Быў там нейкі Сенька, - стаў Сянкевіч...
І адзіны, хто не прэцца у французы, -
Гэта безумоўна Караткевіч.
Гэты свой. [...]

Ведае, што хтось з ягоных продкаў
Ці азадкам быў крыху куцапы,
Ці вумом, ці чым яшчэ кароткі".

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Машынапіс - у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 10 вер. - 12 кастрычніка 1980 г.
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 384, 385.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі