










|
Віно армянскай гісторыі
- Раздан, Арташат, Аўрэшат. Што б ні ўзяць.
- Сотню назваў любых абяры між іх.
- Але ўсе.
- Ўсе
- армянскія віны гарчаць,
- Як гарчыць гісторыя іх.
- Можаш тысячы кніг геніяльных стварыць,
- Збудаваць Гарні, Гегард, Кармір-Блур...
- Ды зірні і ўважай:
- над Масісам крывавы ятаган,
- Над Масісам месяц - крывавы ятаган.
- Над народам, які палюбіў і люблю.
- Хай бы ўсім пражыць, хай бы ўсім дажыць
- Без пакут,
- без хлусні,
- без ран...
- П'ю віно, а яно, халера, гарчыць,
- Як стагоддзі жыцця армян.
- І каштую, і - ўсё ж - без ахвоты п'ю, -
- Як душу прадаю сатане -
- І душу народа ў ім пазнаю,
- А іншай - не трэба мне.
- Божа мой! Я пеклу б душу аддаў
- І здохнуў ахвотна, як нейчы там сын,
- Каб аднойчы ў жыцці толькі "горка!" крычаў
- На вяселлі дачкі армянін.
- П'ю.
- Гарчыць. І думаю я пра сябе:
- О Арменія гор, што крывавяць ад ран!
- Хай бы горка ўжо мне...
- Хай не горка табе,
- Маці мільёнаў забітых армян!
- Хай раней за дабро памірае гнюсь,
- Хай сонца жыве, хай гіне туман...
- Бо як без Беларусаў мая Беларусь,
- Так Арменія без Армян.
- Добры божа! Гарчыць! Вось відаць і дно.
- (Дзе я? Ў пекле? У раі? Дзе?)...
- Зразумееш не зразу армян віно,
- Як душу карабахскіх людзей.
- Горыч вінаў Арменіі... і Беларусь...
- Ну каму па плячы вас здушыць?..
- Можа - горкія - мы й не да смаку камусь,
- Але нам - узаемна - мы па душы.
|