GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Алень

Лісце ў пушчы як цудоўны ложак.
Вечар. І ад дрэў гусцее цень.
Недзе за ялінамі прыгожымі
Ўсхвалявана затрубіў алень.

Гукі, што з дзяцінства мне знаёмыя.
І калі ў душы яны гучаць,
Гэта значыць - я нарэшце ўдома.
Добры дзень, чырвоны лістапад!

Добры дзень, прызыўны кліч аленевы!
Памаўчы, бо я ў цішы гаёў
Сам трубіць пачну ў тузе асенняй,
Каб каханне адшукаць сваё.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у ЦДАМЛМ РБ, Ф. 42, воп. 1, адз. зах. 129, с. 6 [1955 г.?].
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 312.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі