GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Вышэйшыя жывёлы, або "Вянец тварэння"

...у вышэйшых жывёл патрэба і здольнасць прычыняць
разбурэнні і шкоду ўзрастаюць прама прапарцыянальна
ступені іхняй разумнасці.
Канрад З. Лоранц


І тое праўда. Лемур нецікаўны:
Вісіць на галіне плюшавым мішкаю.
Капуцын (з вузканосых) гарлае песні,
Псуюць уласныя цацкі мартышкі.

Чым вышэй, тым больш разбуральна-цікаўныя,
Нібы гарылы з пачкаю сернікаў...

Натуральна ўзнікае пытанне: "А людзі?"
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

І ўспомніў Хатынь, Хірасіму і Герніку.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у 3-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 23 ліст. 81 г. 13.32.
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 388.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі