GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Мінашукальнікі

Ты - археолагаў сучасных зброя,
Ты - на зямлі ў балоце і ў вадзе
Шукаеш гарады, глыбіні крыеш
І проста на паселішчы вядзеш.
Ты - нібы пуцяводная заранка,
Вядзі, пакуль вушэй хапае й воч...
Але замест вясёлкі і світання
Як часта ты прыводзіш нас у ноч!
Вядзеш табой - і вось, здаецца, радасць,
Якая прывядзе цябе паўсюль,
А рыць пачнуць - і вось іржа снарадаў,
І міны йржа, і гнюсь руды ад куль!
Жалезная уся, з метала,
Ты хлусіш нам, шточасна, спакваля,
Ваенным потам і смярдзючым палам
Ушчэнт нашпігаваная зямля.
І вые, як дурны, мінашукальнік
І ўжо, як той шукальнік, галава!...
О вый, зямля, о вый ад зброі пальнай,
Аж покуль не навучышся спяваць!

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 22 верасня 82 19 г. Піцунда.
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 392, 393.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі