GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Наташы ў яе шэсцьдзесят

Вакол нас шляхі і дарогі
І пройма людзей ля двара...
І ўсё ж такі перад богам
Адны мы з табою, сястра.
Нянька мая дарагая,
Мой абаронца ў бядзе.
Каменні няхай не трапляюць
Пад ногі твае нідзе.
Ні табе, ні тваім дзіцяткам
Каб ніколі не быць у журбе...
Ат, падумаеш, шэсць дзесяткаў -
Яшчэ шэсць дзесяткаў табе.
Сто год яшчэ хай дарогі
Вядуць цябе на гару,
Хай убачыш праўнукаў многіх,
І хай любяць цябе, мой друг.
Як жнівеньскі добры вецер
На радасць усім жыві.
Але ўсё ж мы адны на свеце
Такой вось адной крыві.
І калісьці - аж страшна расказваць -
Воддаль парасцяў нашых жывых
Сядзем недзе на прызбу разам
І прыпомнім свой шлях векавы.
Оршу ўспомнім, тую, зялёную,
Бег крыніц ля Дняпра-ракі,
І уральскія эшалоны,
І ў цяплушках салдатаў палкі.
Гэта - наша.
Нашы дарогі.
Тут з табою мы лёсу багі.
Тут з табой мы адны перад богам,
Сястрычка, мой друг дарагі.

<< Папярэдні     Наступны >>

1. Аўтограф - у старэйшай сястры пісьменніка Наталлі Сямёнаўны Кучкоўскай. Напісаны 20 лістапада 1982 г. да дня яе нараджэння.
2. Упершыню - У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
3. Набор зроблены па тым жа выданні. С. 393, 394.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі