GSpay - iatp merchant account provider.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Май

Парасон і плашч між сабою гамоняць
І ідуць тратуарамі ўніз галавой,
А пад імі, як хмары, дрэвы зялёныя,
Ўспышкі кропляў, маланкі, дамы і балконы...

Ўвесь амыты, - як вабяць кветак далоні! -
Плашч прыпаў да ружовага парасона,
Нібы чмель, што ўпяўся ў ружовы павой.

<< Папярэдні

1. Машынапіс - у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ). Напісаны 19 чэрвеня 1984 г. да 60-годдзя Васіля Быкава.
2. Упершыню - "Літ. і мастацтва", 1986, 15 жніўня.
3. Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] - Мн.: Маст. літ., 1987. - С. 395.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі