- Лістапад, 26
- Нарадзіўся ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці ў сям'і бухгалтара. (Пасведчанне аб нараджэнні, копія; 113-я папка хатняга архіва.)
- "Я ўраджэнец той часткі Беларусі, якая ляжыць на Дняпры… Продкі мае таксама ўсе адсюль…
- Маці мая, Надзея Васільеўна, нарадзілася ў 1893 годзе, у дзяцінстве засталася без маці, скончыла марыінскую гімназію ў Магілёве, некаторы час, кінуўшы дом, працавала вясковай настаўніцай у вёсцы Збароў, ля Рагачова, а пасла пазнаёмілася з маім бацькам, Караткевічам Сямёнам Цімафеевічам, і ў 1917 годзе выйшла за яго замуж (бацька нарадзіўся ў 1887 годзе, памёр у 1959-м).
- У сям'і нас было трох. Старэйшы брат (загінуў на апошняй, спадзяюся, што апошняй вайне), старэйшая сястра і я".(Дарога, якую прайшоў, 1 снеж. 1964 // Пра час і пра сябе. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., 1966. С. 190-191.)