Вітаем цябе ў нашай "ДАВЕДЦЫ"!
- Гэту старонку мы спецыяльна зрабілі для тых, хто баіцца заблытацца ў неабсяжнай прасторы нашага сайта. Усе астатнія могуць самастойна звяртацца да меню і шукаць патрэбнае для сябе.
- Калі чытаеш далей, значыць, ты ўсё ж такі вырашыў скарыстацца нашай "ДАВЕДКАЙ". Што ж, тады пачнем!
-
Першая старонка - "ГАЛОЎНАЯ" - тая самая, якая з'явілася пры першай загрузцы сайта. Тут у цябе ёсць магчымасць змяніць мову, на якой выкладаецца інфармацыя, але не вельмі спакушайся, бо пакуль працуе толькі беларускамоўная частка сайта. Аднак і ў гэтай частцы на старонцы "БІБЛІЯТЭКА" ты можаш знайсці сёе-тое з твораў У.Караткевіча ў перакладзе на іншыя мовы.
-
Другая старонка - "БІЯГРАФІЯ". На ёй змешчаны аўтабіяграфія У.Караткевіча "Дарога, якую прайшоў", "Летапіс жыцця і творчасці", а таксама інфармацыя пра пісьменніка з энцыклапедый і даведнікаў.
-
Самая аб'ёмная і складаная старонка сайта - "БІБЛІЯТЭКА". У ёй змешчаны ЎСЕ надрукаваныя калі-небудзь на беларускай і рускай мовах творы Уладзіміра Караткевіча (частка "Арыгіналы"). Там жа, у частцы "Пераклады", па меры набору будуць змяшчацца пераклады твораў У.Караткевіча на іншыя мовы свету (што ўжо ёсць, даведаешся практычным спосабам).
-
На старонцы "ГАЛЕРЭЯ" знаходзяцца разнастайныя фатаграфіі з жыцця У.Караткевіча, а таксама тыя, якія ён сам зрабіў (што знойдзена). У старонку таксама ўключаны ілюстрацыі і некаторыя іншыя творы мастацтва.
-
Старонка "УСПАМІНЫ" складаецца з успамінаў сяброў і знаёмых У.Караткевіча (старонка будзе пастаянна папаўняцца).
-
На старонцы "КРЫТЫКА" змешчаны кнігі, прысвечаныя жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча, а таксама артыкулы і даследаванні па асобных творах пісьменніка.
-
Старонка "МУЗЕЙ" у будучым пазнаёміць з матэрыяламі, якія захоўваюцца ў Музеі Уладзіміра Караткевіча (месціцца ў Мінскім прафесійна-тэхнічным каледжы электронікі), а таксама з дзейнасцю Музея.
ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ! У ДОБРЫ ШЛЯХ!