УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ: ПРАЗ ГІСТОРЫЮ Ў СУЧАСНАСЦЬ
МАРАЛЬНА-ЭСТЭТЫЧНАЯ СКІРАВАНАСЦЬ ПАЭЗІІ У. КАРАТКЕВІЧА
- Пастрабуем выдзеліць некаторыя, на наш погляд, галоўныя кірункі мастацкага аналізу праблем маралі і эстэтыкі, характэрныя для паэзіі У. Караткевіча.
- Па-першае, гэта імкненне глыбока пранікнуць у духоўны свет чалавека, спасцігнуць яго характар, матывы яго паводзін, дзеянняў і ўчынкаў, ажыццявіць мастацкае даследаванне тых маральных якасцей асобы, што спрыяюць поўнай рэалізацыі "чалавечага" ў чалавеку.
- Па-другое, гэта паэтычны аналіз адвечнай маральнай сітуацыі - барацьбы дабра і зла, выкрыццё ўсялякай сацыяльнай несправядлівасці, развенчванне чалавеканенавісніцкай маралі фашызму, генацыду, здзекаў над людзьмі, прыніжэння чалавечай годнасці, незалежна ад таго, дзе і калі чыніцца такая несправядлівасць.
- Па-трэцяе, гэта насычанасць твораў сучаснай маральнай праблематыкай праз увагу і паэтычнае даследаванне такіх яе значных аспектаў, як мараль і чалавек ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, мараль і барацьба за захаванне свету ад ядзернай катастрофы, чалавек - мараль - экалогія, мараль і развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства і г.д.
- Па-чацвёртае, гэта абуджэнне і ўзбагачэнне ў паэтычнай форме гістарычнай памяці беларускага народа, пошук у духоўнай атмасферы "сівой мінуўшчыны", тых маральных каштоўнасцей, што і сёння ўзбагачаюць і мацуюць нацыянальную самасвядомасць беларусаў, фарміруюць яе ў непарыўным адзінстве з сусветнай мастацкай культурай, развіццём інтэрнацыянальных і патрыятычных якасцей людзей, ухваленне дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі як асновы для станаўлення і развіцця высокай культуры міжнацыянальных адносін.
- Нарэшце, гэта высокая культура творчага мыслення аўтара, этычнасць яго паэзіі, глыбокае веданне аўтарам мастацкіх твораў розных часоў і народаў, багацце думак, меркаванняў, вывадаў, самабытных ацэнак аб прыгожым у прыродзе, грамадстве, мастацкай культуры, якія зліваюцца ў адзіную цэласную і своеасаблівую сістэму эстэтычных поглядаў У. Караткевіча.
- Неяк Андрэй Вазнясенскі адзначыў: